«Газпром» патрабуе ад «Белтрансгазу» выплаты запазычанасці ў $230 млн

За пастаўлены ў студзені - красавіку ў нашу краіну газ.

17.06.2009 / 17:44

«Газпром» запатрабаваў ад ААТ «Белтрансгаз» ліквідаваць запазычанасць у суме $230 млн за пастаўлены ў студзені — красавіку газ,

паведаміў агенцтву «Інтэрфакс‑Захад» дарадца па эканамічных пытаннях пасольства РФ у Беларусі Андрэй Кузняцоў.

«Газпром» накіраваў «Белтрансгазу» ліст з патрабаваннем пагасіць запазычанасць за пастаўкі газу ў студзені — красавіку.

Сума запазычанасці, без уліку пені і штрафу за нявыбарку газу ў прадугледжаным аб’ёме складае крыху больш за $230 млн», — сказаў А.Кузняцоў.

Эхо Москвы