Ізраіль дазволіць уезд турыстам. Але тэст трэба будзе прайсці двойчы

Ізраіль плануе дазволіць уезд для вакцынаваных турыстаў з 23 мая, паведамляе РБК са спасылкай Міністэрства аховы здароўя краіны.

13.04.2021 / 14:48

tripway.com

Турыстам будзе неабходна здаць ПЛР-тэст на каранавірус перад пасадкай у самалёт.

Акрамя таго, каб пакінуць межы ізраільскага аэрапорта, турыстам трэба будзе прайсці паўторны ПЛР-тэст, а таксама тэст на антыцелы, каб пацвердзіць, што турыст вакцынаваны або раней вылечыўся ад віруса.

У ведамстве ўдакладнілі, што ўсталююць абмежаванне на колькасць турыстаў, якія могуць прыляцець за адзін дзень.