Украіна ўвяла абавязковы продаж экспарцёрамі 50% валютнага прыбытку

23.06.2009 / 13:48

Цяпер экспарцёры абавязаны на працягу пяці дзён прадаваць палову свайго валютнага прыбытку на валютным рынку Украіны. Такі продаж быў неабавязковым з 2005 года, але было вырашана вярнуцца да старой меры.

Такім чынам дзяржава можа гарантаваць прапанову валюты унутры краіны і марна не растрачваць свае залатавалютныя рэзервы. Адмоўны бок - зніжэнне прывабнасці краіны для інвестараў.

У Беларусі паказальнік абавязковага продажу складае 30%, і урад пакуль не збіраецца павялічваць яго.

ЯМ