ЗБС мае правесці з'езд і зарэгістравацца: далучайцеся

23.06.2009 / 22:15

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў 12–13 верасьня зьбіраецца правесьці XI Зьезд, які адначасова будзе ўстаноўчым, з мэтаю атрымаць афіцыйную рэгістрацыю. На Зьезьдзе будзе прымацца рашэньне аб стварэньні грамадзкага аб’яднаньня і прымацца Статут. Запрашаем усіх студэнтаў далучыцца да рэгістрацыі арганізацыі!

Для гэтага трэба да 9 верасьня запоўніць анкету, даслаць яе на адрэсу zbs.zjezd@gmail.com і пацьвердзіць жаданьне стаць заснавальнікам арганізацыі, а таксама сваю прысутнасьць на ўстаночым зьезьдзе. На гэтую ж адрэсу можна дасылаць усе пытаньні. Падрабязьней пра місію, мэты ды кірункі дзейнасьці – на сайце www.zebest.info.

Рада ЗБС