Даляр і еўра абнавілі гадавы мінімум

На таргах 17 мая курс даляра знізіўся на 0,0035 да 2,5180 беларускага рубля. 

17.05.2021 / 13:13

На апошніх таргах 2020 года даляр быў 2,5789. Найвышэйшы курс сёлета быў 7 красавіка — 2,6676.

Еўра сёння патаннеў на 0,0020 да 3,0592. Гэта таксама гадавы мінімум/

У пачатку года еўрапейская валюта была 3,1680, а найвышэйшы курс быў у канцы студзеня — 3,1798.

Расійскі рубель вырас на 0,0041 да 3,4103 беларускага за 100 адзінак.

Nashaniva.com