Абама расказаў, ці ёсць у ЗША сакрэтныя лабараторыі з іншапланетнікамі і НЛА

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама распавёў, што ў сакрэтных архівах Пентагона захоўваюцца фота так званых лятучых талерак, прынцып руху якіх не паддаецца тлумачэнню. Пра гэта ён заявіў у шоу Джэймса Кордэна на амерыканскім ТБ.

20.05.2021 / 10:17

Па словах Абамы, стаўшы прэзідэнтам, ён пацікавіўся, ці ёсць у ЗША сакрэтныя лабараторыі з іншапланетнікамі і іх касмічнымі караблямі.

«Яны (супрацоўнікі адміністрацыі. — РБК) правялі невялікае расследаванне і далі адмоўны адказ», — дадаў ён пад смех гледачоў.

У той жа час Абама заявіў, што ў Злучаных Штатах існуюць здымкі лятучых аб'ектаў нявысветленага паходжання. «Мы не можам растлумачыць, як яны рухаліся, іх траекторыю», — адзначыў экс-прэзідэнт.

Раней Мінабароны ЗША апублікавала кадры, на якіх з вайсковых самалётаў былі знятыя «неапазнаныя з'явы»: аб'екты, вонкава не былі падобныя ні да якіх вядомых лятаючых апаратаў. Дональд Трамп, прэзідэнт на той момант, заявіў, што, нягледзячы на паведамленні лётчыкаў, сам ён сумняецца ў існаванні НЛА.

Nashaniva.com