На «Ждановічах» узарваўся балон з прапанам

Сур'ёзна пацярпела наведніца гандлёвага павільёна.

29.06.2009 / 10:47

Балон з прапанам узарваўся ў другой палове дня 28 чэрвеня ў павільёне мэблі, што ў гандлёвым цэнтры «Ждановічы» ў Мінску.

У выніку выбуху пацярпела наведніца. З чэрапна‑мазгавой траўмай, ударам грудной клеткі, шматлікімі рэзанымі ранамі і баратраўмай яна ў стане сярэдняй ступені цяжкасці дастаўлена ў бальніцу.

У самым павільёне падкоджаныя мебля, столь, разбурана гіпсакардонная перагародка.

Меркаваная прычына выбуху — награванне балона ў выніку трапляння на яго прамых сонечных промняў. Балон проста трэба было паставіць у цень.

БЕЛТА