Канстытуцыйная камісія правядзе пасяджэнне ў жніўні сумесна з Лукашэнкам

Пра гэта заявіў сёння старшыня камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пятро Міклашэвіч, паведамляе БелТА.

07.07.2021 / 12:43

«Пасля 1 жніўня мы яшчэ будзем праводзіць пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі з удзелам Лукашэнкі», — сказаў Міклашэвіч.

Сёння праходзіць восьмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі.

Разглядаецца юрыдычнае афармленне прапаноў па змене прэамбулы Канстытуцыі і канстытуцыйных палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу, вызначэнні канстытуцыйнага статусу «Усебеларускага народнага сходу».

Nashaniva.com