Паглядзіце, што стала з мостам, які павінен быў урачыста адкрываць Лукашэнка

У суботу планавалася адкрыццё новага чацвёртага моста ў Гродне з удзелам Лукашэнкі. Паблізу паставілі сцэну, чакаўся канцэрт і светлавое шоу. 

24.07.2021 / 23:45

Аднак за некалькі гадзін да мерапрыемства праз горад прайшла моцная залева і ў тым самым месцы, дзе двума тыднямі раней здарыўся апоўзень, зноў сышоў грунт. У выніку канцэрт і адкрыццё адмянілі.

Латок для аварыйнага скіду вады замыла пяском, абваліліся ходнікі.

Дарожнае палатно не пашкоджана, аднак участак быў перакрыты для праходу і праезду. Таму ўрачыстае адкрыццё адмянілі.

Кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік у інтэрв’ю мясцовым СМІ сказаў, што на ліквідацыю наступстваў спатрэбіцца паўтара тыдні.

Nashaniva.com