Ты пагрэбаваў словам Айчыны маёй…

З пошты рэдакцыі.

09.07.2009 / 20:19

Ты пагрэбаваў словам Айчыны маёй —
Я ж табе не падам і пальца.
Ты цкаваў-ганьбаваў нашых лепшых сыноў —
Што табе , апроч выспятка, дам я?

За табою стаяць гайдамакі твае,
Бізунамі, хлуснёй узброены.
А за мною ж — дубровы й палеткі мае,
Там Радзімы слова прытоена.

Тое слова вазьму —
Гайдамакі твае
Пацукамі ў норы хаваюцца.
Ты ж крычыш і ляшчыш —
Плён ад прыці тае
Пенай бурбалак рассыпаецца.

Над маёй галавой штодня сонца ўстае,
Прарывае аблокі і хмары.
Ў табе цмок залаты свае гнёзды ўе,
Над табою лунаюць пачвары.

М.Бабейскі