Бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску

хроніка апазіцыі

20.07.2009 / 14:22

18 ліпеня ў 15:00 пасярэдзіне маста імя Кірава ў Віцебску быў вывешаны бел‑чырвона‑белы сцяг. Адказнасць за гэты акт узяла на сябе незарэгістраваная арганізацыя «Маладая Беларусь». Па тэлефоне адзін з прадстаўнікоў гэтай групоўкі заявіў, што яны распачынаюць агульнагарадскую месяцовую кампанію пад назвай «Будзь моцны і нязломны», якая накіраваная на тое, каб звярнуць увагу грамадскасці на ўціск, які аказвае на моладзевых актывістаў Віцебска начальнік упраўлення аховы правапарадку падпалкоўнік Ігар Скарыновіч.