У аварыі на трасе Полацк — Віцебск загінуў намеснік губернатара расійскай Іванаўскай вобласці

Раніцай 5 кастрычніка 62-гадовы кіроўца Mitsubishi не даў рады кіраванню і, выехаўшы на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з фурай.

05.10.2021 / 13:32

Фота ДАІ

Кіроўца легкавіка пазней памёр у Шумілінскай раённай бальніцы, піша gorod214.

Паводле інфармацыі расійскіх медыя, загінулы — намеснік губернатара Іванаўскай вобласці Сяргей Каробкін. Мужчына нарадзіўся ў Горках на Магілёўшчыне і вяртаўся ў Расію ад сваякоў.

Паведамляецца таксама, што ў машыне была жонка Каробкіна. Яна выжыла.

Чытайце таксама: Кіроўца на Jaguar з амаль смяротнай колькасцю алкаголю ў крыві наляцеў на іншыя машыны проста ў цэнтры Гомеля

Nashaniva.com