Рубель узмацняецца проці даляра

За два тыдні даляр упаў на 3%.

28.07.2009 / 12:36

Аб’явіўшы курсы валют на заўтра, Нацбанк засведчыў, што даляр працягвае падаць уніз.

Новы курс амерыканскай валюты – 2800 рублёў.
Яшчэ два тыдні курс Нацбанка дасягаў 2882 рублёў – амаль на 3% больш.

Курс еўра за гэты час змяніўся менш – з 4016 рублёў апусціўся да 4003 рублёў.

Суадносіны еўра і даляра ледзь не самыя вялікія за гэты год – яны дасягаюць 1,43.

Такі танны даляр і дарагі еўра адначасова можна было сустрэць толькі некалькі разоў ў гэтым годзе.
На сусветных таргах прапорцыі такія самыя.

ЯМ