У Мінску патануў грамадзянін Конга

29.07.2009 / 15:50

44‑гадовы грамадзянін Конга патануў 28 ліпеня на Цнянскім вадасховішчы.

Іншаземец некалькі гадоў пражываў у Беларусі ў шлюбе з беларускай грамадзянкай. У іх ёсць дзіця.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мінска, няшчасны выпадак здарыўся прыкладна а 15 гадзіне, калі сям’я адпачывала на вадасховішчы. Жанчына купалася, а яе муж, які не ўмеў плаваць, гуляў па беразе. У нейкі момант мужчына спатыкнуўся, упаў у ваду ў глыбокую яму і патануў.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Савецкага раёна Мінска.