Памёр Бобі Робсан

31.07.2009 / 13:34

Фота з Вікіпедыі.

На 77‑м годзе жыцця памёр знакаміты англійскі трэнер і футбаліст Бобі Робсан (сэр Роберт Уільям Робсан).

Робсан гуляў за «Фулхэм» і «Уэст Бром», «Ванкувер Роялз» з 1982 па 1990 г. трэніраваў зборную Англіі, таксама трэніраваў «Фулхэм», «Іпсвіч», ПСВ, «Барселону», лісабонскі «Спортынг», «Порту».

Апошнім месцам трэнерскай працы быў «Ньюкасл», які ён трэніраваў да 2004 г. Потым кансультаваў зборную Ірландыі.