Апрануў 15 майткоў і чатыры касцюмы — і нелегальна цераз мяжу

Беларускія памежнікі затрымалі незвычайнага кантрабандыста з Украіны.

03.08.2009 / 13:00

Незвычайны кантрабандыст быў затрыманы 1 жніўня на беларуска‑ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску «Верхні Церабяжоў».

Як расказаў БелаПАН начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, пры афармленні на ўезд у Беларусь легкавога аўтамабіля «Фіят», якім кіраваў украінскі грамадзянін, пагранічнікі Пінскага атрада і інспектар мытні знайшлі схаваны тавар. Як высветлілася, кантрабанду вадзіцель спрабаваў правезці на сабе.

Пры надглядзе на ім аказалася 15 майткоў, чатыры спартыўныя касцюмы і трое штаноў.

Усё гэта ацэнена ў 650 тыс. рублёў і перададзена ў мытню.

БелаПАН