У Нарвегіі забаранілі развядзенне сабак дзвюх парод. І гэтыя пароды зусім не байцоўскія

Цяпер у Нарвежскім каралеўстве нельга разводзіць англійскіх бульдогаў і кавалер-кінг-чарльз спаніэляў.

04.02.2022 / 18:39

Англійскія бульдогі. Фота: ots-photo / depositphotos.com

Абедзве пароды былі выведзеныя штучна. З-за гэтага такія сабакі не жывуць доўга, а з самага нараджэння часта церпяць ад сур'ёзных праблем са здароўем. Менавіта таму яны і патрапляюць пад забарону — з меркаванняў гуманнасці.

Забарона, якая ўжо набыла моц, утрымлівае адно выключэнне: развядзенне сабак гэтых парод будзе дазволена, калі заводчыкі «навукова абгрунтавана дакажуць, што скрыжаванне і развядзенне зменшыць праблемы са здароўем у жывёл».

Кавалер-кінг-чарльз спаніэль. Фота: eriklam / depositphotos.com

Nashaniva.com