Прэзідэнт Коста‑Рыкі захварэў на грып A/H1N1

12.08.2009 / 09:53

Прэзідэнт Коста‑Рыкі Оскар Арыас хворы на грып A/H1N1, паведаміў урад краіны.

Паводле папярэдніх звестак, кіраўнік дзяржавы зможа вярнуцца да выканання абавязкаў у наступны панядзелак.

«У выніку абследавання, было выяўлена, што ў прэзідэнта вірус грыпу H1N1», — сказаў брат прэзідэнта Радрыга Арыас — кіраўнік ураду, паведамляе газета.ру са спасылкай на Рэйтэрс.