Еўрасаюз папярэдзіў Мінск, што ўдзел у агрэсіі супраць Украіны дарма яму не пройдзе

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза ў знешняй палітыцы Жузэп Бурэль заявіў, што калі Расія нападзе на Украіну з тэрыторыі Беларусі, рэжым Лукашэнкі чакаюць новыя санкцыі.

21.02.2022 / 21:26

Жузэп Бурэль. Фота: europarl.europa.eu

Паводле Бурэля, шосты пакет санкцый Еўрасаюза ўжо знаходзіцца ў распрацоўцы, паведаміў у Twitter журналіст Рыкард Юзвяк.

Таксама Бурэль паведаміў, што санкцыі будуць уведзеныя і ў дачыненні да Расіі, калі яна прызнае «ЛНР» і «ДНР».

Nashaniva.com