Спленне (Прачыстая) у каталікоў

У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць зёлкі і кветкі.

15.08.2009 / 18:28

15 жніўня ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай святкуюць каталікі. У праваслаўных гэтае свята прыпадае на 28 жніўня.
Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Спачатку яго называлі «Успамінам Святой Марыі». Пазней бытавалі назвы «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому».

Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года.

У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хваробаў.

nn.by