У Гомель прывезлі вайскоўцаў з прыкметамі радыяцыйнага апраменьвання

Крыніца «Флагштока» паведамляе, што ў РНПЦ Гомеля зноў завезлі вайскоўцаў з РФ.

12.04.2022 / 14:54

«У РНПЦ на бягучы момант знаходзяцца 22 вайскоўцы РФ, як мяркуецца, двое маюць сімптомы радыяцыйнага апраменьвання. Яны знаходзяцца на спецыялізаваным абследаванні», — паведамляе выданне.

Вайскоўцаў РФ абслугоўваюць беларускія і расійскія спецыялісты.

Раней «Флагшток» паведамляў, што расійскі медыцынскі персанал пакінуў медустанову на мінулым тыдні. Гэтую ж інфармацыю пазней пацвердзілі іншыя СМІ і тэлеграм-каналы.

Nashaniva.com