Немцы ашчаджаюць: берлінскія адкрытыя басейны ў гэтым сезоне будуць на два градусы халаднейшыя, чым мінулым летам

«Мы прынялі такое рашэнне, таму што хацелі зрабіць свой унёсак у скарачэнне імпарту газу», — сказаў The Guardian прадстаўнік аператара муніцыпальных лазняў Berliner Bäder-Betriebe.

27.04.2022 / 17:57

Ён падкрэсліў, што паніжэнне тэмпературы з'яўляецца не мерай па скарачэнні выдаткаў з-за павышэння цэн на газ, а «палітычнай заявай», узгодненай з берлінскімі ўладамі.

З сакавіка грамадскія лазні Берліна сталі бясплатнымі для ўкраінскіх грамадзян.

Nashaniva.com