Беларускі сацыял-дэмакрат вызвалены з калінінградскай турмы. Лукашэнку яго не выдалі

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) Іван Сауцін 26 красавіка вызвалены з Калінінградскай турмы. У зняволенні ён правёў 12 месяцаў. Год таму ён быў затрыманы па запыту беларускіх праваахоўнікаў, паведамляюць ягоныя аднапартыйцы.

28.04.2022 / 19:21

Івана вінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў тэрарызме. Тры з чатырох артыкулаў былі знятыя ў выніку праверкі фактаў расійскім бокам. 

Абвінавачанні па чацвёртаму артыкулу, «Махлярства», яму дагэтуль не выстаўленыя. 

Па словах Івана, яму вельмі дапамог зварот у Еўрапейскі суд па правах чалавека, да яго вердыкту, як ні дзіўна, у Расіі гэтым разам прыслухаліся.

На дадзены момант Саўцін знаходзіцца ў Калінінградзе пад падпіскай аб нявыездзе.

Nashaniva.com