Тэлеканал «Лад» пакажа матч «Літэкс» — БАТЭ ў жывым эфіры

Чацвер, 27 жніўня, 21:00.

26.08.2009 / 11:28

Матч у адказ плей‑оф Лігі Еўропы «Літэкс» — БАТЭ будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале «Лад».

Матч пройдзе ў чацвер, 27 жніўня, у Ловечы.

Пачатак трансляцыі з Балгарыі ў 21:00.

Нагадаем, што тыдзень таму ў Барысаве балгарскі клуб выйграў з лікам 1:0.