Кіраўнік расійскага Генштаба генерал Герасімаў не прысутнічаў на парадзе ў Маскве

У той жа час міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу парад прымаў.

09.05.2022 / 13:51

Тлумачэння прычын адсутнасці генерала Валерыя Герасімава пакуль не прагучала.

Раней украінскія СМІ сцвярджалі, што Герасімаў трапіў пад украінскі абстрэл пад Ізюмам.

У цэлым вайна ва Украіне разгортваецца правальна для расійскай арміі, якая нясе цяжкія страты.

Nashaniva.com