Мядзведзеў возьме ўдзел у вайсковых вучэннях «Захад‑2009» у Беларусі

27.08.2009 / 16:15

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў возьме ўдзел у пасяджэнні міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і вайсковых вучэннях «Захад‑2009» у Беларусі.

Пра гэта паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта Сяргей Прыходзька па выніках сочынскай сустрэчы Мядзведзева з Аляксандрам Лукашэнкам.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі таксама сёння дамовіліся абмеркаваць на ўзроўні ўрадаў двух краін праблемы аб фінансава‑ эканамічным супрацоўніцтве.

Паводле Прыходзькі, наступнае пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі ў Маскве ў першай палове снежня.