Баршчэўскі: Вайсковыя блокі недэмакратычных краін – пагроза і самім краінам, і суседзям

31.08.2009 / 11:23

Менш за месяц застаецца да расейска‑беларускіх вучэнняў «Захад‑2009», цягам якіх на тэрыторыю Беларусі будзе ўведзены расейскі вайсковы кантынгент з 7000 чалавек. Супраць правядзення вучэнняў выказаўся старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

— Усе вайсковыя блокі, што ствараюцца краінамі, кіраўніцтва якіх не трымаецца дэмакратычных прынцыпаў, з’яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі як для саміх гэтых краін, так і для іх суседзяў, — падкрэсліў Лявон Баршчэўскі. — На з’ездзе Партыі БНФ мы падрыхтуем адпаведны дакумент з асуджэннем вайсковых вучэнняў «Захад‑2009».