Беларусь прадае В'етнаму вайсковую тэхніку

Пра гэта распавёў амбасадар Данг Хыу Чан

31.08.2009 / 18:07

«Між намі няма ніякіх сакрэтаў.

Мы купляем у вас танкавую тэхніку, запчасткі для вайсковага транспарту і радараў»,
— паведаміў амбасадар В'етнаму ў Беларусі Данг Хыу Чан.

Апроч таго, у час візіта міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава ў В'етнам, былі падпісаныя дамовы аб падрыхтоўцы в'етнамскіх афіцэраў у Беларусі і падрыхтоўцы кадраў ў галіне высокіх тэхналогій.

ЯМ, паводле БелаПАН