Еўра ставіць чарговы рэкорд

Заўтрашні курс Нацбанка — 4063,01 рубля.

01.09.2009 / 12:56

Аб'яўлены на заўтра Нацбанкам курс еўра складае 4063,01 рубля. Так высока еўрапейская валюта яшчэ не ацэньвалася.

Ранейшы рэкорд быў усталяваны дзесяць дзён таму. Тады еўра быў роўны 4059 рублёў.

З 2 студзеня ў дачыненні да беларускага рубля еўрапейская валюта вырасла на 9,72%.

ЯМ