Беларусы Паўднёвай Асеціі просяць улады РБ прызнаць незалежнасць рэспублікі

Беларусы і украінцы, якія пражываюць на тэрыторыі былой грузінскай рэспублікі, распаўсюдзілі заяву, дзе просяць прызнаць незалежнасць краіны.

04.09.2009 / 14:49

Беларусы і украінцы, якія пражываюць на тэрыторыі былой грузінскай рэспублікі, распаўсюдзілі заяву, дзе просяць прызнаць незалежнасць краіны.

У заяве гаворыцца, што «мы разам з асецінскім народам перажылі ўсе складанасці перабудовы, палітычнай нявызначанасці, жахі агрэсіі з боку Грузіі і страшныя дні знішчэння Асеціі і яе народа ў жніўні 2008 года. Доўгія 20 год шматнацыянальны народ Паўднёвай Асеціі змагаўся і адстойваў сваю свабоду і незалежнасць».

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі беларускім парламентам пакуль нават не разглядалася, нягледзячы на зацікаўленасць ў гэтым як саміх былых грузінскіх рэспублік, так і Расіі.

АП