Расія і Турцыя — галоўныя ахвяры крызісу

У гэтых краінах ВУП абваліўся мацней за ўсё

07.09.2009 / 17:02

У рэйтынгу краін, якія найбольш пацярпелі ад крызісу, Расія заняла другое месца.

Нямецкі DekaBank параўнаў максімальны квартальны рост ВУП у 30 краінах свету да крызіса з максімальным квартальным падзеннем у час рэцэсіі.

У Расіі паказальнік аказаўся на ўзроўні 11%.

Горш за ўсіх у Турцыі — 14,2%.
Таксама дрэнна было ў Сінгапуры (9,9%), Мексіцы (8,8%) і Японіі (8,3%).
Толькі ў трох вялікіх краінах ВУП у час крызіса не толькі зніжаецца, але і расце. Гэта Польшча (2,2%), Індыя (7,6%) і Кітай (8%).
.