Місія Геншэра

Адзін з самых аўтарытэтных нямецкіх палітыкаў, экс-міністр замежных справаў Германіі Геншэр наведвае Беларусь.

09.09.2009 / 21:41

Адзін з самых аўтарытэтных нямецкіх палітыкаў наведае Беларусь 10 верасня.

Ліберал Ганс-Дытрых Геншэр узначальваў замежнапалітычнае ведамства Германіі 18 гадоў з 1974 да 1992-га. На ягоную кадэнцыю прыпаў крах СССР і ўз'яднанне Нямеччыны. Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, Геншэр сустрэнецца з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

У інтэрв'ю радыё «Свабода» Анатоль Лябедзька не выключыў, што Геншэр вязе тайнае пасланьне беларускаму кіраўніку.

МБ