Расія адмяняе перапіс насельніцтва праз крызіс

Перапіс адкладзены на тры гады праз недахоп $320 мільёнаў

18.09.2009 / 14:12

Расія збіралася праводзіць перапіс насельніцтва ў наступным годзе. Цяпер яго перанеслі на 2013 год.

Прычына банальная – крызіс.

Расіі не хапае $320 мільёнаў на правядзенне кампаніі.
З іх $290 мільёнаў трэба было выдаткаваць на заробак перапісчыкам. У большасці рэгіёнаў Расіі перапіс планавалася правесці з 14 па 25 кастрычніка 2010 года.

У Беларусі аналагічная кампанія пройдзе амаль што ў тыя ж дні – з 14 па 24 кастрычніка, – але 2009 года.