Іранцы ізноў на вуліцах

У пятніцу ў Іране аднавіліся акцыі пратэсту прыхільнікаў Міра Хасэйна Мусаві.

18.09.2009 / 14:59

У пятніцу ў Іране аднавіліся акцыі пратэсту прыхільнікаў Міра Хасэйна Мусаві – галоўнага апанента прэзідэнта краіны Ахмадзінежада.

Агенцтва Reuters паведамляе, што пачаліся сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй. Колькасць пратэстуючых складае некалькі тысяч чалавек. Мяркуецца, што ўвечары да дэманстрантаў звернецца дзейны прэзідэнт Ірана Ахмадзінежад, так як мітынг першапачаткова планаваўся як традыцыйнае мерапрыемства ў падтрымку жыхароў палестынскай аўтаноміі.

Нагадаем, што адразу пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў па Іране пракацілася хваля пратэстаў. Прыхільнікі галоўнага суперніка Ахмадзінежада – Міра Хасэйна Мусаві – заявілі аб фальсіфікацыях і адмовіліся прызнаваць вынікі выбараў легітымнымі. Дэманстрацыі былі жорстка падаўлены. Загінула больш за 70 чалавек.

АП, паводле BBC