Мінск. Афнагель і Вінярскі

хроніка апазіцыі

Затрыманыя пасля акцыі ў падтрымку палітвязняў.

21.09.2009 / 21:37

Каля 10 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» увечары 21 верасня выйшлі на плошчу Якуба Коласа з партрэтамі палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага. Маладыя апазіцыянеры скандавалі «Свабоду палітвязням!»

Акція доўжылася 20 хвілін. Калі яе ўдзельнікі пачалі разыходзіцца, нарад міліцыі затрымаў моладзевых лідэраў Яўгена Афнагеля і Максіма Вінярскага.

Іх завезлі ў Савецкае РУУС Мінска.