Юшчанка сустрэўся зь Януковічам
У Кіеве прайшла прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі з кіраўніком Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам.
31.07.2006 / 20:53
У Кіеве ў панядзелак прайшла сустрэча прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі і лідэра «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча, якія працягваюць шукаць выйсьце з палітычнага крызысу.
Абмяркоўваўся лёс дакумэнта, які атрымаў назву «Унівэрсал нацыянальнага адзінства». Януковіч заявіў пасьля сустрэчы, што пагадненьне паміж асноўнымі палітычнымі сіламі будзе падпісана ў аўторак. Паводле Януковіча, пытаньне аб прызначэньні яго кіраўніком Кабінэта міністраў не ўздымалася