Джамбібум у Строчыцах

02.10.2009 / 12:11

Фолк‑гурт «Джамбібум» разам з сябрамі ладзіць сумесны канцэрт 3 кастрычніка ў Строчыцах.

«Музычны кастрычнік» пачнецца а 15‑й. Удзел возьмуць «Гаротніца», «Кумалёнтрэ» і тэатр агню «Elemental». Музыкі абяцаюць «жывы» гук, феерычнае шоу з агнём, выдатны настрой і «экалагічныя» сюрпрызы для публікі.