Пацыент 5‑й мінскай бальніцы выкінуўся з акна і загінуў

07.10.2009 / 15:23

Пракуратура Заводскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі 59‑гадовага сталічнага жыхара, які выкінуўся ў акна на пятым паверсе 5‑й бальніцы.

Як паведамілі БелаПАН у гарадской пракуратуры, у бальніцу мінчанін паступіў 2 кастрычніка пасля другога мікраінфаркту мозгу. Раніцай 6 кастрычніка на вуліцы яго знайшоў ліфцёр.