Старшынства ў Еўрасаюзе каштуе 151 мільён еўра

Менавіта столькі каштавала старшынства Францыі ў ліпені-снежні 2008 года

20.10.2009 / 12:40

Старшынства Францыі ў ліпені-снежні 2008 года каштавала мясцовым падаткаплацельшчыкам 151 мільён еўра.

Сярэдняя цана ацэньваецца ў 70 мільёнаў еўра,
але вялікія краіны звычайна выдаткоўваць больш грошай.

Кожная краіна, якая з'яўляецца сябрам Еўрасаюза, на працягу шасці месяцаў узначальвае саюз, займаючыся арганізацыяй бягучай працы і правядзеннем паседжанняў.