Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве прыпыняе кансультацыі з-за загружанасці

Грамадская арганізацыя з Варшавы «Цэнтр беларускай салідарнасці», эксперты якой вось ужо некалькі гадоў бясплатна кансультуюць беларусаў па легалізацыі ў Польшчы, заявіла аб прыпыненні юрыдычных кансультацый.

15.01.2023 / 21:45

Прыпыненне звязана з велізарным наплывам паведамленняў з просьбамі аб дапамозе і абмежаванай колькасцю супрацоўнікаў юрыдычнага аддзела, тлумачаць у арганізацыі.

«Мы вымушаныя прыпыніць правядзенне юрыдычных кансультацый па пытаннях легалізацыі ў Польшчы з 13 па 31 студзеня 2023 года. Гэтае прыпыненне не датычыць зваротаў, звязаных з атрыманнем міжнароднай абароны, а таксама іншых кансультацый і дапамогі», — напісана ў тэлеграм-канале ЦБС.

Калі сітуацыя патрабуе неадкладнага вырашэння, вы можаце звярнуцца па дапамогу да наступных арганізацый:

Nashaniva.com