Прыедзе Ільхам Аліеў

22.10.2009 / 14:34

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Беларусь чакаецца 12 лістапада. Аб гэтым заявіў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка сёння на сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Азербайджана Ягубам Эюбавым у Мінску.