На Ігуменшчыне затрымалі актывістаў дэмакратычнага руху

04.08.2006 / 20:29

Міліцыя затрымала ў пятніцу траіх актывістаў дэмакратычнага руху з моладзевага летніку ў Смалявіцкім раёне. Гаворка вядзецца пра Паўла Красоўскага і Дар’ю Пісарэнку з Жодзіна, а таксама 15-гадовага Івана Шылу. Міліцыя патлумачыла гэта тым, што пад Барысавам вядуцца пошукі маньяка, які ўчыніў некалькі нападаў на падлеткаў. Юнакі затрыманыя да высьвятленьня асобы. Цяпер яны знаходзяцца ў Чэрвеньскім РАУСе.

Міліцыя дала дзьве гадзіны для згортваньня летніка.

Зьміцер Панкавец