Сідорскі і Пуцін сустрэнуцца ў сераду ў Маскве

27.10.2009 / 18:24

Рабочы візіт прэм’ер‑міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў Маскву адбудзецца 28 кастрычніка. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў саюзнай дзяржавы.

Пройдуць таксама перагаворы ў пашыраным складзе прэм’ер‑міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна.

Акрамя таго, у гэты ж дзень адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускага ўрада з кіраўніком Сбербанка Расіі Германам Грэфам.

Парадак дня маючага адбыцца пасяджэння саюзнага Саўміна ўключае каля 25 актуальных пытанняў беларуска‑расійскай інтэграцыі. Паводле інфармацыі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, будуць прааналізаваны вынікі выканання Плана сумесных дзеянняў урадаў Беларусі і Расійскай Федэрацыі па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэнню параметраў плацежнага балансу, удасканаленню ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю, падведзены вынікі гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін за першае паўгоддзе 2009 года.