Аляксандра Герасіменя заваявала сярэбраны мэдаль на чэмпіянаце Эўропы па плаваньні

Аляксандра Герасіменя заваявала срэбра на 28-м чэмпіянаце Эўропы па водных відах спорту, што завяршаецца ў Будапэшце.

06.08.2006 / 02:10

Аляксандра Герасіменя заваявала «срэбра» на 28-м чэмпіянаце Эўропы па водных відах спорту, што завяршаецца ў Будапэшце. Дыстанцыю 50 м на сьпіне Аляксандра праплыла за 28,72 сэкунды. Гэта першы мэдаль беларускай дружыны на першынстве кантынэнту. Дарэчы, Аляксандра на адну сотую сэкунды апярэдзіла немку Анту Бушультэ (28,73), якая заваявала «бронзу».

Перамогу ж атрымала яшчэ адна немка – Янін Пітш, якая ўсталявала рэкорд чэмпіянатаў Эўропы – 28,36.

У нядзелю, 6 жніўня, у фінале на 50 мэтрах вольным стылем выступіць Сьвятлана Хахлова, а на 50 м брасам – Іна Капішына.