Літва прапануе ўзмацніць жорсткасць пакарання за парушэнне санкцый 

Літоўскае МЗС прапануе ўнесці папраўкі ў закон аб міжнародных санкцыях і даць Літве магчымасць уводзіць нацыянальныя санкцыі, калі гэта не супярэчыць міжнародным абавязацельствам краіны і законам Еўрасаюза. Нацыянальныя санкцыі ўводзіліся б і адклікаліся б з дапамогай закона, які парламенту прадстаўляў бы ўрад з падачы міністра адпаведнай сферы. Акрамя таго, МЗС хоча на нацыянальным узроўні зрабіць больш жорсткай адказнасць за абыход санкцый, піша Delfi.lt.

21.02.2023 / 17:13

Фота: Міністэрства замежных спраў Літвы

Юрыдычным асобам за парушэнне санкцый прапануюць прызначаць наступныя спагнанні:

За паўторнае парушэнне на працягу года прапанавана штрафаваць у памеры 5% ад гадавога даходу. Можа быць прызначаная канфіскацыя тавараў або сродкаў, звязаных з парушэннем санкцый.

У іншым праекце закона МЗС прапануе ўвесці новыя нацыянальныя санкцыі за агрэсію супраць Украіны. Гаворка ідзе пра спыненне разгляду і прыняцця рашэнняў па заяўках грамадзян Расіі і Беларусі на выдачу віз у прадстаўніцтвах Літвы за мяжой, за выключэннем выпадкаў, калі ў такіх пытаннях пасрэднікам выступае МЗС.

Пакет паправак, падрыхтаваных МЗС, павінен зацвердзіць урад, пасля чаго яны паступяць у парламент.

Nashaniva.com