З чыстага ліста

Зянон Пазьняк прапануе 19 сакавіка ісьці з сапраўднымі бюлетэнямі на плошчу («Пазьняк прапануе народнае галасаваньне», «НН», №1, 6 студзеня), аднак ня ўлічвае, што наяўнасьць уяўна «лішніх» бюлетэняў у руках людзей дазваляе пачынаць масавы хапун яшчэ да плошчы, на падыходах.

13.01.2006 / 03:53

Але ёсьць і рацыянальнае зерне — зрабіць бюлетэнь індывідуальным. Адзін з варыянтаў — проста прагаласаваць за Мілінкевіча, а ў дадатак да подпісаў сакратара і старшыні камісіі — паставіць свой подпіс, трэці, за подпісамі старшыні і чальца камісіі. Пасьля ўзяць чысты ліст паперы, на ім напісаць нумар свайго ўчастку і сваё прозьвішча і ісьці на плошчу. Там сабраць гэтыя аркушы паперы паводле нумароў участкаў. А пасьля гэтага патрабаваць ад Ярмошынай і каманды паказаць бюлетэні з адпаведных участкаў і вылучыць з кожнага зь іх адпаведную колькасьць бюлетэняў за Мілінкевіча. Адзінае, што яны змогуць, — абвясьціць бюлетэні зь лішнім подпісам несапраўднымі — але тады мы выйграем выбары коштам вялікага працэнту несапраўдных бюлетэняў. І выбары проста не адбудуцца.

Аляксей Хадыка, Менск