Польшча — апошні герой

Наша заходняя суседка будзе адзінай краінай Еўрасаюза, якая пазбегла рэцэсіі

03.11.2009 / 21:54

Польшча будзе адзінай краінай Еўрасаюза, якая пазбегне рэцэсіі, прагназуе Еўракамісія.

Рост эканомікі Польшчы сёлета складзе 1,2%.
У 2010 і 2011 гг. таксама чакаецца пад'ём - на 1,8% і 3,2% адпаведна. Гэта зробіць краіну адзінай у Еўрасаюзе, каму ўдасца пазбегнуць адмоўнага руху эканомікі.

Еўракамісія мяркуе, што рост польскай эканомікі абумоўлены дэвальвацыяй нацыяльнай валюты, за кошт чаго павялічыўся экспарт, адносна нізкімі працэнтнымі стаўкамі і дапамогай з боку Еўрасаюза.