Прызначаны генеральны дырэктар Тэатра оперы і балета

Ім стаў былы намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка

04.11.2009 / 13:45

Былы намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка прызначаны генеральным дырэктарам Тэатра оперы і балета.

Сёння ж ён быў прадстаўлены калектыву тэатра.

Уладзімір Грыдзюшка мае тры вышэйшыя адукацыі. Ён закончыў Мінскі дзяржаўны педагагагічны інстытут імя Горкага, Беларускі дзяржаўны універсітэт і Акадэмію кіравання. Працаваў дарадцам беларускай амбасады ў Балгарыі, а ў снежні 2003 года быў прызначаны намеснікам міністра культуры.