Мінздароўя: У бліжэйшы час у аптэкі паступіць звыш мільёна упаковак «Арпетола», «Рэмантадзіна», «Арбідола», «Таміфлю»

04.11.2009 / 22:49

Пра гэта заяўляюць у Міністэрстве аховы здароўя, зазначаючы, што зробленыя захады па дадатковым забеспячэнні аптэк краіны супрацьвіруснымі прэпаратамі.

У Мінздароўя таксама адзначаюць, што грып A/H1N1 пры своечасовым звароце да доктара вылечваецца.

Раней паведамлялася, што на пнеўманію ў краіне захварэлі 2 154 чалавекі, памерлі за два апошнія тыдні 19 чалавек, і ў 7 з 19-ці выяўлены вірус A/H1N1. У цэлым па краіне выяўлена 85 выпадкаў свінога грыпу, 31 чалавек знаходзіцца ў бальніцах, 47 вылечыліся.