Сафію Сапегу адправяць у Расію даседжваць тэрмін

Маці Сафіі і яе біялагічны бацька падалі хадайніцтва ў Мінюст РФ аб пераводзе дачкі ў Расію. Беларускі бок даў згоду, як і сама дзяўчына, піша «База» са спасылкай на адваката Антона Гашынскага.

02.04.2023 / 14:22

Цяпер сямʼя Сапегі чакае суда ў Расіі, які павінен устанавіць тэрмін адбыцця пакарання Сапегі на радзіме. Пасля гэтага яе перавод стане тэхнічна магчымы.

Софʼя Сапега — былая дзяўчына былога рэдактара тэлеграм-канала Nexta Рамана Пратасевіча. У маі 2021 года іх абодвух затрымалі ў Мінску пасля прымусовай пасадкі самалёта з імі на борце. У маі 2022 года Сапегу, абвінавачаную па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Лукашэнка, які раней казаў, што «шкада дзяўчыну», адмовіў ёй у памілаванні.

Суд над Пратасевічам цяпер ідзе.

Nashaniva.com